Медыцына бяссільная.

Медыцына бяссільная.

Без Категории

Апошнія дадзеныя ад ураду Квебеку сведчаць аб тым, што меньш чым за два гады правінцыяльная сістэма аховы здароўя страцiла больш за 21 тысячу працоўнікаў, уключаючы масавую страту медыцынскіх сёстраў, якая адбылася падчас пандэміі. Гэта спараджае вялікую нагрузку на сістэму, што прывяло да скарачэння двух тысяч ложак усюды па усей правінцыi, што, у сваю чаргу, вызвало перагрузку скорай дапамогі і павялічэнне чаргі на некаторыя хірургічныя аперацыі.

У сярэдзіне 2021 года у ўрадзе працавала 349 582 чалавек, якія абслугоўвалі сістэму аховы здароўя і сацыяльную сферу. У красавiку 2022 года гэты лік апусціўся на 6%, большасць з тых, хто пакінуў, былі медыцынскія сёстры. Людзі пакідаюць сістэму з-за незадавальняльных умоў працы.

Кіраўніцтва прафсаюзаў паказвала на стомленасць сярод медсясцёр падчас пандэміі і пазней, з-за чаго многія пайшлі на раннюю пенсію, а некаторыя наогул пакінулі прафесію.

Каб вырашыць праблему, ўрад намервае запрасіць каля 600 медыцынскіх сёстраў з Тунісу, Камеруна, Марока, Алжыру, Лівану і Гаіці да восені. З мінулага года ўжо прыехала 400 медыцынскіх сёстраў з гэтых франкамоўных краін у правінцыю.

У дадатак да гэтага, Квебек падрыхтавоўвае 1,800 помочнікаў медыцынскіх сестраў па прыспешнай праграме. Першыя 41 асоб ўжо скончылі навучанне ў мінулым месяцы. І ў аўторак міністр Дюбэ абвясціў аб адкрыцці новай праграмы, у якой прадугледжана падрыхтоўка 5 тысяч санітараў, якім прапануюць стыпендыю ў 12 тысяч долараў за навучанне.

Аднак, нават гэта не ўратуе сістэму, і дэфіцыт медсясцёр будзе адчувацца на працягу наступных некалькіх гадоў, а нагрузка на сістэму аховы здароўя ў правінцыі будзе такой, як ніколі раней..

Крыніца: The Gazette

#навiны #навiныманрэаль #навiныбiзнэсвiзiтка #навіныпабеларуску

About Dima Feen

CEO проекта "Бизнесвизитка Монреаль".

.

Последние 20 Статей

Exit mobile version