Вялікая сямёрка ўзмацняе ціск на Крэмль.

Вялікая сямёрка ўзмацняе ціск на Крэмль.

Без Категории

Прэм’ер-міністр Канады Джастын Трудо выступіў з паведамленнем у дзень адкрыцця саміту краін Вялікай Сямёркі, які адбываецца ў Японіі, на якім лідэры самых развiтых дзяржаў свету абмеркавалі агрэсію Расеі супраць Украіны, а таксама неадкладныя вайсковыя і фінансавыя патрэбы Кіева разам з доўгатэрміновымі праектамі па аднаўленні і эканамічным адраджэнні Украіны.

Канадскі лідэр яшчэ раз пацвердзіў асуд Аттавай грубой і неабгрунтаванай агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны, знішчэнне яе грамадзянскага насельніцтва, прымусовае дэпартаванне дзяцей, захоп украінскіх ядзерных аб’ектаў і выкарыстанне ядзернай рыторыкі.

Джастын Трудо абвясціў пра ўведзенне Канадай новага пакета санкцый супраць 17 фізічных і 18 юрыдычных асоб, якія звязаны з расеёскiмi кампаніямі і прадастаўляюць ім тэхналогіі і ноу-хау для ваенных распрацовак. У спіс таксама ўвайшлі 30 фізічных і 8 юрыдычных асоб, якія маюць дачыненне да спраў аб парушэнні Расеяй правоў чалавека, у тым ліку аб незаконным усынаўленні і апецы ўкраінскіх дзяцей у Расеі.

Прэм’ер-міністр Трудо таксама абвясціў пра выдзяленне Канадай дадатковых 4 мільёнаў долараў МАГАТЭ з мэтай прадоўжэння маніторынгу дотрымання Іранам сваіх ядзерных абяцанняў. Нядаўна Аттава таксама надала гэтай міжнароднай агенцыі 2 мільёнаў долараў для падтрымкі бяспекі на Запарожскай АЭС і іншых ядзерных аб’ектах Украіны.

Дадатковыя санкцыі супраць Расеі ўвялі і іншыя краіны Вялікай Сямёркі. А ў нядзелю на саміце ў Хірасіме чакаюць Прэзідэнта Украіны Валадзіміра Зеленскага.

Крыніца: РМО

.#навiны #навiныманрэаль #навiныбiзнэсвiзiтка #навіныпабеларуску

About Dima Feen

CEO проекта "Бизнесвизитка Монреаль".

.

Последние 20 Статей

Exit mobile version