Учора, 4 чэрвеня, адбылася святочная імпрэза з нагоды аднаўлення манрэальская суполкі Згуртавання Беларусаў Канады. Гэта сапраўды вельмі выжны момант для беларусаў Манрэаля, і таму з віншаваннямі завіталі музыкі з Оттавы.
Сярод іх выдзялялася спявачка Эмілі Лакстан, якая пазнаёмілася з беларускі музыкамі некалткі год таму, і, няглкдзячв на тое, што ніколі не вывучала бкларускую мову, пачала на ёй спяваць. Таксама з Оттавы ў Манрэаль завіталі паэт Юрась Шамецька, віаланчалістка Ніна Гардон, дуэт “Кантабіле”, а таксама прадстаўнікі Беларускага інстытута навукі й мастацтва ў Канадзе на чале з др. Пятром Мурзёнкам.
Фолк-гурт “Яваровы людзі” з Таронта, які існуе ўжо 22 гады, уразіў манрэальцаў прыгожамі спевамі народных песен, а таксама падняў удзельнікаў свята вадзіць карагоды. Таксама суполкк атрымала запрашэнне на святкаванне Купалля.
Аднім з гасцей з Таронта быў Айцец Вячаслаў Кучук, святар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Святар у сваёй правоме падкрэсліў важнасць выхавання дзяцей беларусамі, а ў сваёй малітве згадаў беларускіх ваяроў, якія змагаюцца на баку Украіны, і таксама папрасіў скорага вызвплення для ўсіх палітвязняў, якія пакутваюць за кратамі.
Калі вас гэта цікавіць, звяртайцеся да галавы манрэальскай суполкі ЗБК Алеся Ляха. Спадзяемся, што сустрэчы суполкі будуць заўсёды такімі ж шматлікімі і цікавымі.
#ЗгуртаваннeБеларусаўКанады